У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынаецца кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

14 сентября 2017

Сёння ў Мінску стартуе ўнікальны культурны і адукацыйны форум.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынаецца кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У беларускую сталіцу з'ехаліся сотні навукоўцаў, кнігазнаўцаў і архівістаў з 24 краін. Кангрэс, падтрыманы Сусветнай арганізацыяй ЮНЕСКА, падагульніць і сістэматызуе самыя новыя распрацоўкі і факты аб асобе беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго паслядоўніках.

Самымі яркімі падзеямі кангрэса стануць сход бібліятэчнай асамблеі Еўразіі і круглыя сталы па дакументальнай спадчыне, а таксама маштабны выставачны праект "Скарына і яго эпоха". І святкаванне юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - заўтра ёй споўніцца 95 гадоў.