У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылі вялікую выставу да юбілею Чынгіза Айтматава

12 декабря 2018

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылі вялікую выставу да юбілею кыргызскага Коласа Чынгіза Айтматава. Яго намінавалі на Нобелеўскую прэмію як найвялікшага пісьменніка цюркскага свету. У ЮНЭСКА назвалі яго кнігі самымі чытэльнымі ў свеце пасля Шэкспіра і Талстога. Аповесці і раманы тыражом у 80 мільёнаў экзэмпляраў чытаюць на 176 мовах свету. Сёння пісьменніку і дыпламату магло споўніцца 90. Акрамя ўнікальнай кніжнай выставы, у бібліятэцы прадстаўленая і фотаэкспазіцыя. У ілюстрацыйным матэрыяле - важныя дакументы, падпісаныя Айтматавым падчас дыпламатычных місій.

Архіў кніжнага фонду папоўніўся і новымі выданнямі. У дарунак ад бібліятэкі Кыргызстана і пасольства рэспублікі ў нашай краіне - энцыклапедыя "Сусвет Айтматава", відэапераказ эпасу "Манас" і дзесяцітомнік сачыненняў Героя Кыргызскай Рэспублікі.