У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася мастацкая выстава

5 декабря 2013

Нараўне з прафесіяналамі свае працы прапанавалі і аматары - члены Мінскага міжнароднага жаночага клуба, жонкі дыпламатычнага корпуса ў Беларусі.


Пра тое, што ў іх атрымалася - рэпартаж нашага культурнага аглядальніка Ларысы Гулякевіч. Яны творчыя асобы, малююць алеем і акварэллю, пішуць вершы і раманы, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях. Сваім удзелам у жыцці Беларусі члены Міжнароднага мінскага жаночага клуба нясуць прыгажосць, дабро і частку сваёй нацыянальнай культуры.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася мастацкая выстава. Тут нараўне з прафесійнымі мастакамі прапанавалі свае карціны і аматары. Гэта жаночыя працы членаў Мінскага міжнароднага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.


Каля года таму беларуская мастачка з Гродна Марына Ільяшэвіч аб'яднала членаў жаночага клуба на сваіх уроках - майстар-класах па ўсходнім жывапісе. Многія з маладых мастачак, адкрыўшы ў сабе таленты жывапісцаў, сталі спрабаваць сябе ў розных мастацкіх тэхніках. Зараз у іх першая выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арт-дыпламатыя - толькі адзін з кірункаў, якім займаецца Міжнародны жаночы дыпламатычны клуб. Штогод перад навагоднімі святамі праводзіцца дабрачынны кірмаш, дзе жанчыны розных нацыянальнасцяў паказваюць сваю кухню, сувеніры, касцюмы.


Яшчэ вялікая ўвага ў клубе надаецца лінгвістычнаму кірунку - вывучэнню розных моў свету. Гэтымі добрымі справамі жанчыны - дыпламаты па статусе і прызванні - рэалізуюць свае здольнасці і ўмацоўваюць сяброўскія адносіны ў шматнацыянальнай супольнасці.