У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыюцца дзве выставы

22 августа 2013

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння адкрыюцца дзве выставы, прысвечаныя 1150-годдзю славянскай пісьменнасці. У экспазіцыі Слова будуць прадстаўлены дызайнерскія майкі беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, палотны жывапісца Анатоля Кузняцова, тэкставыя канцэптуальныя працы фотамастака Ігара Саўчанкі. У рамках кніжнай выставы Спачатку было слова наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з больш чым дзвюма сотнямі кніг аб узнікненні і развіцці пісьменнасці на славянскіх землях. Мастацкая выстава Слова будзе працаваць да 13 кастрычніка, кніжная - закрыецца 30 снежня.