У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрылася 23-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

10 февраля 2016

1000 квадратных метраў занялі стэнды з кнігамі, часопісамі і буклетамі - усе экспанаты ў вольным доступе. Кожны з наведвальнікаў можа падысці і азнаёміцца з выданнем. Традыцыйна форум наведалі суседзь з блізкага замежжа, а таксама краіны Прыбалтыкі і нават Лацінскай Амерыкі. Падрабязна ў рэпартажы Ніны Мажэйкі.

З прывітання Кіраўніка дзяржавы пачалася афіцыйная частка цырымоніі адкрыцця найбуйнейшага на постсавецкай прасторы кніжнага форуму. Пераразанне чырвонай стужкі зусім не клішэ - урачысты момант і сімвалічны старт выставы.

Кніжнае пытанне становіцца дыпламатычным. Усяго 1000 квадратных метраў выставачнай плошчы. Для кожнай дзяржавы ўдзел у міжнародным форуме - не проста падтрыманне іміджу, але і сяброўскіх адносін. Тут лёгка можна сустрэць дэлегата, напрыклад, з Венесуэлы.

Гэта не проста выстава - своеасаблівая прэзентацыя кожнай з 29 краін. За стэндамі з кнігамі, буклетамі і часопісамі яшчэ і перформансы. Атмасфера тут нагадвае вулей. Узровень шуму лёгка фіксуе прафесійная тэхніка.

Пастаянны госць форуму - Расія. Сёлета ў экспазіцыі ўдзельнічаюць не толькі маскоўскія выдавецтвы, але і піцерскія. У літаратуру там укладваюць. Штогод пісьменнікам выдзяляюць каля 20 мільёнаў рублёў на выданне кніг. Дарэчы, у Мінск расійскія калегі прыязджаюць па ідэі. Так аналаг беларускага праекта "бібліятэкі на колах" з'явіцца і ў Пецярбургу.

Правільны падыход або піяр-ход зрабіла беларуская пісьменніца Наталля Ігнаценка. Спектакль з нанагліны - уласная вынаходка. Тэатрам для яе паказаў служаць скрынкі з клёпкамі, зробленыя на заказ. Побач стэлажы з аўтарскай літаратурай. Мэтавая аўдыторыя ад 6 да 12.

Міжнародны кніжны форум прадоўжыцца з 10 па 14 лютага. Графік удзельнікаў і гасцей экспазіцыі даволі шчыльны. З раніцы і да вечара тут праходзяць прэзентацыі і нават круглыя сталы з удзелам медыйных персон. Акрамя таго, сёлета не адмовіліся і ад літаратурных сімпозіумаў.