У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася экспазіцыя "Новы год. Анталогія свята".

26 декабря 2019
Для дарослых у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася экспазіцыя пад назвай "Новы год. Анталогія свята". У некалькіх праектах  адлюстраваны  традыцыі, у тым ліку і сямейныя, святкавання Новага года  на аснове дакументальных  сведчанняў  XX стагоддзя. А гэта  аматарскія фотаздымкі і савецкія навагоднія паштоўкі. Асобна на выставе прадэманстраваны работы беларускіх графікаў – ілюстратара дзіцячых кніг, творы жывапісу з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Выставачны праект уключае ў сябе  правядзенне  тэматычных і аглядных экскурсій, майстар-класаў, сустрэчы з мастакамі для дзяцей школьнага ўзросту і дарослых.