У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі здымак Лятучка

18 июня 2014
Выстава адной фатаграфіі - у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Аўтар лепшага сусветнага фота 80-х Юрый Іваноў адзначае 75-годдзе. Знакаміты здымак зроблены на Мінскім тонкасуконным камбінаце 15 мая 1987 года. Фатаграфія Лятучка паказваецца ў павялічаным фармаце - 2 на 3 метры. Здымак ствараўся для кнігі Адзін дзень з жыцця Савецкага Саюза. А затым увайшоў у сотню лепшых за дзесяць гадоў фатаграфій.
Юрый Іваноў, фатограф: Да прафесіі фотакарэспандэнта ставіліся з павагай і разуменнем. Я паказваю тую фатаграфію, якая абышла ўвесь свет і вярнулася ў Мінск. І ў Мінску я яе паказваю першы раз.
У ліпені адкрыецца выстава 101-й фатаграфіі, зробленай за больш як 50 гадоў творчай дзейнасці Юрыя Іванова. Усяго ў архіве чалавека-легенды больш за мільён негатываў.