У Нацыянальным мастацкім музеі сёння адбудзецца канцэрт звонавай музыкі

2 апреля 2020
Перазвон сярод экспанатаў старажытнабеларускай культуры. Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца канцэрт звонавай музыкі. Ацаніць яго анлайн зможа кожны. Ужо заўтра ён з'явіцца на афіцыйным YouTube-канале і сайце музея. Гэты праект па сутнасці з'яўляецца працягам экспазіцыі ў гонар юбілею Мітрапаліта Філарэта.