У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава "Двое пад адным дахам"

25 января 2015

Яе арганізавала сямейная пара жывапісцаў. Сюжэтныя лініі палотнаў - "Каханне... Утульнасць... Сям'я".

Падрабязнасці ў Марыі Кубраковай. Яны дзеляць адну майстэрню. Але ў пейзажным жанры галоўны ўсё жа ён - Мікалай Ісаёнак. Марыя - майстар партрэта і нацюрморта. Хатнюю атмасферу майстэрні пераносяць і на вернісаж, падкрэсліваючы, што сапраўднае мастацтва без кахання немагчыма.

Аб прыгажосці і дабрыні мастакі гавораць проста і з годнасцю. Толькі Марыю адразу ж можна пазнаць па багацці колеравых рашэнняў і сюжэтнай вобразнасці. Калі можна проста глядзець на карціны і вырашаць для сябе нешта важнае.

Цікава назіраць, як па-рознаму яны паказваюць свае работы. Марыя шчыра любуецца тым, што піша: садавіна, від з акна, пакой з круглым сталом і канапай. Мікалай - іншы, больш грунтоўны і мэтанакіраваны. А галоўнае - не скупяцца на кампліменты адно аднаму.

У той час як яна паказвае сваё захапленне светам у маляўнічых карцінах, ён па кансерваторскі піша рэальныя краявіды. Выстава "Двое пад адным дахам" спалучае ў сабе ўсе жанры выяўленчага мастацтва.

Адчуваецца, што Марыя і Мікалай у першую чаргу адно адным ганарацца. Бо яны сталі адным цэлым, хоць і пішуць такія розныя палотны.