У Нацыянальным мастацкім музеі прэзентавалі нямецкую арт-школу XVII-XX стагоддзяў

11 сентября 2020
Адным з цэнтральных экспанатаў стаў парадны партрэт Міхала Казіміра Агінскага. Паказаныя таксама графіка, батальны жанр і дэкаратыўны жывапіс - так званыя рэмбрантэскі - творы, створаныя пад уплывам вялікага галандца. Усяго выстаўлена каля шасці дзясяткаў твораў. Частка з іх прэзентуецца ўпершыню пасля рэстаўрацыі.