У Нацыянальным мастацкім музеі з'явіцца свой рэстаўрацыйны цэнтр

13 марта 2019

Наконт гэтага стала вядома на канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Літвы і Расіі. Больш за паўсотні рэстаўратараў і даследчыкаў правялі адкрыты дыялог. У спісе галоўных тэм - узнаўленне партрэта Радзівілаў і слуцкіх паясоў, распрацоўка культурных праектаў і стажыроўка маладых кадраў.

Сёння ў рамках кансіліуму запланавана наведванне аднаго з галоўных гістарычных набыткаў Беларусі - Мірскага замка. Там прадоўжыцца дыскусія аб рэстаўрацыі скульптуры і жывапісу. Вынікам стане зборнік матэрыялаў аб інавацыйных тэхналогіях адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцяў.