У Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава больш як 100 арыгіналаў Сальвадора Далі, якія тыражуюцца

15 марта 2019

Трапіць у госці да вялікага Далі можна ўжо сёння. Упершыню не толькі ў Нацыянальным мастацкім, але і ва Усходняй Еўропе, - выстава больш як 100 арыгіналаў сюррэаліста, якія тыражуюцца. "Вечны гадзіннік" у бронзе, брыльянтах і рубінах, анёлы і "Жанчына ў агні". Страхавы кошт вернісажа больш як 20 мільёнаў еўра. Скульптуры і графіку даставілі ў Мінск фурамі са швейцарскай калекцыі Dali Universe. Геній асабіста заключаў кантракт з фірмай і яе ўладальнікам - італьянскім арт-дылерам Беньяміна Леві. Дарэчы, ён асабіста адкрые выставу ў музеі. Наша здымачная група першай сустрэлася з сябрам Далі.

Беньяміна Леві, уладальнік калекцыі прац Сальвадора Далі: "У 1958 годзе я адкрыў мастацкую галерэю ў Мілане, дзе была выстава сюррэалістаў, і я паехаў у Парыж, каб набыць карціну Сальвадора Далі. Так мы і пазнаёміліся. Гэта быў вельмі эрудзіраваны, інтэлектуальны чалавек з узрушаючым пачуццём гумару. Мы шмат размаўлялі. На працягу 10 хвілін ён некалькі разоў мог памяняць тэму размовы. Гэта і псіхааналіз, астраномія. Ён зрабіў сотні ілюстрацый на шэдэўры сусветнай літаратуры. А для гэтага трэба было ўсё гэта прачытаць. Зразумець яго працы вельмі не проста, як і яго філасофію, і погляд на жыццё. Я шмат разважаў пасля нашых зносін, і гэта дапамагло мне прабрацца ў свет Далі".

Нашумелыя арт-аб'екты - "Трыумфальны слон" і "Пакланенне Тэрпсіхоры" - частка выставачнага праекта. Манументальныя скульптуры прабудуць на вуліцах Мінска да канца II Еўрапейскіх гульняў.