У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца выстава да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

26 ноября 2020

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца выстава да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца. Графіка жывапісца, заснавальніка нацыянальнага краявіду. Мастака, якога сваім лічаць у Літве, Польшчы і Расіі. А яго юбілей унесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. Ён нарадзіўся ў маёнтку Багданава. Сёння гэта Валожынскі раён. Вучыўся ў Пецярбургу ў Куінжы і Шышкіна. Працы настаўнікаў таксама прадставілі ў экспазіцыі. Ёсць тут і палотны яго вучняў - Сеўрука і Сергіевіча. Асобная зала аддадзена пад карціны сучасных майстроў, якія стваралі краявіды на радзіме Рушчыца.

Да юбілею мастака ў выдавецтве «Белорусская энциклопедия» выйшаў альбом "Зямля і неба Фердынанда Рушчыца". Тут сабраныя яго работы, якія захоўваюцца ў музейных зборах Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны.