У Нацыянальным мастацкім музеі будзе выстаўлена кераміка Пікаса

22 августа 2014

Кераміка Пікаса ўступіць месца японскай гравюры з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа. Адна з жамчужын калекцыі расійскага музея будзе выстаўленая ўжо ў верасні ў Нацыянальным мастацкім. На гэты час пастаянная экспазіцыя заходняга мастацтва вернецца ў фонды. Алена Борматава больш падрабязна.


Керамічныя творы Пабла Пікаса ў залах замежнага мастацтва займаюць усяго адну вітрыну. 15 з 38 адзінак, што захоўваюцца ў фондах Нацмузея. Аднак самыя пазнавальныя. Больш за 30 гадоў яны былі ў запасніках і чакалі свайго зорнага часу. Упершыню іх выставілі некалькі гадоў таму падчас музейнай ночы. У пастаянную экспазіцыю ўключылі да 75-годдзя музея.


Беларусі кераміку пачынальніка кубізму ў 60-ых падарыла мастачка Надзея Лежэ, сама беларуска. Гэта ўсе прыжыццёвыя рэчы. Да кожнага прадмета асабіста дакранаўся Пікаса. Кераміка тыражная, а значыць, у кожнага з музейных прадметаў ёсць ад 150 да 500 блізнят.


Сюжэты керамічных работ мастака пераклікаюцца з яго жывапіснымі палотнамі і графічнымі творамі. Гэта такая варыяцыя на тэму самога ж Пікаса. Для талерак, місак і пано ён выкарыстоўваў белую фаянсавую гліну і пакрываў прадметы эмалямі і глазурай.


Голуб міру - мастак стварыў яго ў 49-ым у якасці эмблемы Сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру. Галубка Пікаса стала адным з самых пазнавальных сімвалаў міру.


У экспазіцыі вобразы адразу дзвюх яго каханых. Жаклін у профіль і Франсуаза Рок - анфас. Хутка Пікаса разам з іншымі шэдэўрамі заходняга мастацтва вернецца ў фонды. Справа ў тым, што гэтыя экспазіцыйныя плошчы з верасня па снежань аддадуць пад японскую гравюру з фондаў расійскага Эрмітажа.