У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава "Стагоддзе Антона Бархаткова"

8 февраля 2017

Экспазіцыя прысвечаная 100-годдзю мэтра беларускага жывапісу, заслужанага мастака краіны. Тут творы і 30-ых, і напісаныя ў апошнія гады жыцця. Рэтраспектыву творчасці складалі адразу з некалькіх калекцый. У свой час лепшыя працы Антона Бархаткова ў калекцыю музея набывала пасляваенны дырэктар Алена Аладава. Дарэчы, Нацыянальны мастацкі - гэта першае месца працы мастака.

Свае краявіды Бархаткоў заўсёды пісаў з натуры. З эцюдамі ён аб'ездзіў усю Беларусь. На выставе прадстаўлена некалькі карцін, якія ніколі не выстаўляліся. Яны ўпершыню пакінулі майстэрню мастака.