У Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі творы беларускіх мастакоў Парыжскай школы

20 сентября 2018

Беларускія мастакі Парыжскай школы - у адным вернісажы. У Нацыянальным гістарычным музеі сёння прэзентавалі творы майстроў Монпарнаса родам з нашых мястэчкаў. Сярод іх вядомыя на ўвесь свет Шагал, Любіч, Кікоін і Цадкін, чые працы ацэньваюцца на арт-рынку ў нечуваныя сумы. Складана паверыць, шматлікія творы мастацтва ствараліся ў даволі сціплых умовах - у прамым сэнсе ў інтэрнаце для мастакоў у Парыжы, які ў мінулым стагоддзі лічыўся Мекай сусветнага мастацтва.

У якіх пакоях пісаў Шагал, убачыла Іна Пілевіч (відэа).