У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла выстава дзіцячага выяўленчага мастацтва

9 апреля 2019

Свет вачыма дзяцей. У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла выстава дзіцячага выяўленчага мастацтва. Свае работы прадэманстравалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу, сярод якіх дзеці-сіроты і моладзь з абмежаванымі магчымасцямі. Лепшыя карціны ацэньвалі знакамітыя беларускія мастакі, ілюстратары і дзеячы культуры.

Фіналісты атрымалі дыпломы і падарункі. Таксама для пераможцаў арганізатары падрыхтавалі каталог выставы з лепшымі работамі конкурсу.