У Нацыянальным гістарычным музеі прапанаваны праект "Спадчына Беларусі"

26 июля 2020
У Нацыянальным гістарычным музеі правялі арт-інвентарызацыю

нашай спадчыны. Размова ідзе аб праекце "Спадчына Беларусі". Ён падрабязна апісвае архітэктурныя помнікі і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захаваліся на тэрыторыі нашай краіны з 9-га стагоддзя. Праца над імі ідзе амаль 20 гадоў, і за гэты час ініцыятыва двух аўтараў - Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева - атрымала некалькі ўвасабленняў - прэзентацыйныя кнігі-альбомы, дакументальныя фільмы і фотаздымкі. Альбомы разам са стваральнікамі аб'ездзілі блізкае і далёкае замежжа, знаходзяцца ў прыватных калекцыях вышэйшых дзяржаўных асоб і зорак экрана. А кніга - абсалютны бестселер - з 2004 года было выдадзена 46 з паловай тысяч асобнікаў. 

Часткай праекта "Спадына Беларусі" сталі дакументальныя фільмы - партрэты нашых выдатных продкаў, сучаснікаў, выхадцаў Беларусі. Шырокую публічнасць праект атрымаў дзякуючы фотавыставе пад адкрытым небам - на агароджы парку Чалюскінцаў.