У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава мастачкі Зоі Літвінавай

20 августа 2019

Падарожжа ў "Сто дарог" правядзе Нацыянальны гістарычны музей. Сёння ў корпусе на Карла Маркса адкрываецца персанальная выстава беларускай мастачкі Зоі Літвінавай. Майстар намалявала паўсядзённае жыццё беларускіх вёсак і ўсходніх базараў у акварэлі. Усяго ў экспазіцыі - больш як сорак эцюдаў і замалёвак, многім больш за трыццаць гадоў.

Творчасць Літвінавай высока ацанілі заходнія мастацтвазнаўцы. У 90-х карціны заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі часта экспанаваліся ў краінах Еўропы. У 2005 Зоя Літвінава стала кавалерам французскага ордэна "За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва".