У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася тэматычная выстава

13 июня 2018

У Нацыянальным гістарычным музеі ў рамках Дзён культуры В'етнама адкрылася тэматычная выстава. Экспазіцыя прэзентуе сотні твораў народных промыслаў - кераміку, бамбукавыя, лакафарбавыя вырабы, з ратангу. Таксама прадэманстраваны нацыянальныя касцюмы В'етнама. Сярод іх і традыцыйны ўбор - аазай. Гэта доўгая шаўковая кашуля, якую носяць навыпуск.

Дні культуры В'етнама ў Беларусі будуць доўжыцца да канца тыдня.