У Нацыянальным гістарычным музеі - навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі

10 декабря 2019
Праект "Музей ёлачных цацак" знаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Паўднёвая Карэя, Іран, Конга, Перу, Анцігуа і Барбуда, Новая Зеландыя і шмат іншых.Сярод унікальных экспанатаў - копія падарунка Папе Рымскаму Іаану Паўлу Другому. Старажытны шар канца 19 стагоддзя з ёлкі Венскага балю і рэкардсмен Гінеса - самы вялікі шкляны шар.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынту, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных упрыгажэнняў з сярэдзіны 19 стагоддзя і да цяперашняга часу. У межах праекта даюць майстар-класы па вырабе навагодняга дэкору.