У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі праходзіць выстава Наталлі Табушавай

23 ноября 2017

Яе карціны прыўносяць у жыццё цёплыя летнія фарбы. Простыя рэчы нібы ззяюць. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі праходзіць выстава маладой мастачкі Наталлі Табушавай. Майстар псіхалагічнага партрэта ў жанры станковай фігуратыўнай кампазіцыі. «У свеце людзей» - так гучыць назва экспазіцыі. Аўтар дазваляе гледачу на імгненне зазірнуць у сваё асабістае жыццё - паказвае аўтапартрэты і партрэты блізкіх людзей. Таксама можна ўбачыць і звыклыя нам вобразы: хлеб, кветкі, садавіну. Наталля Табушава - выпускніца

Акадэміі мастацтваў Беларусі і мела ўжо 10 персанальных выстаў.

Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і ЗША.