Выстава "Жамчужына беларускай прыроды" праходзіць у Нацыянальным архіве Беларусі

4 февраля 2020
Дзясятак рэдкіх фотакадраў, архіўныя дакументы і прадстаўнікі жывёльнага свету. Часцінка Бярэзінскага запаведніка ў сталіцы! На выставе ў Нацыянальным архіве Беларусі можна ўбачыць незвычайную экспазіцыю, прысвечаную 95-гадоваму юбілею заказніка. Экспазіцыя "Жамчужына беларускай прыроды" - сумесны праект архіваў і музеяў краіны. Многія экспанаты ў Мінск прыехалі з архіваў запаведніка, у тым ліку дакументы аб яго стварэнні і развіцці. 

Маргарыта Старасценка, загадчыца аддзела Нацыянальнага архіва Беларусі: "Тыя навуковыя даследаванні, якія праходзілі на тэрыторыі запаведніка, тыя вялікія гранты, даследаванні, сертыфікаты, якія атрымліваў Бярэзінскі запаведнік, мы можам бачыць унікальныя дакументы ў цэнтральнай вітрыне, прывезеныя з самога запаведніка, сертыфікаты аб дачыненні да ААН і ЮНЕСКА".

Наведаць выставу можна на працягу лютага.