У Мядзельскім раёне пачынаецца фестываль, прысвечаны Дзмітрыю Шастаковічу

3 августа 2018

Трэці музычны фестываль, які прысвечаны выбітнаму кампазітару ХХ стагоддзя Дзмітрыю Шастаковічу, пачынаецца сёння ў Мядзельскім раёне. Дарэчы, прадзед музыканта нарадзіўся ў беларускім мястэчку Шеметава. Сёлета адкрыццё форуму ў пасёлку Нарач. У канцэртнай праграме прымуць удзел музыканты з Беларусі, Францыі, Сербіі і Балгарыі.

Шарлот Жуяр, скрыпачка (Францыя): "Надвор'е выдатнае, мне вельмі пашанцавала. Я шчаслівая сустрэць тут беларускіх музыкантаў, якія выдатныя прафесіяналы. Мне вельмі прыемна прымаць удзел у гэтым фестывалі тут, у Беларусі. Зараз мы рэпеціруем Вівальдзі "4 пары года". У нас усё выдатна атрымліваецца".

У рамках фестывалю пройдуць чатыры канцэрты, дзе будзе гучаць музыка Дзмітрыя Шастаковіча, Вівальдзі, Пергалезі і Дзмітрыя Смольскага. Завершыцца фестываль 9 жніўня ў Шеметаве.