У музыцы імкліва развіваецца кірунак неакласіка

9 января 2016

Неакласіка або нью-эйдж - сёння такі кірунак у музыцы імкліва развіваецца. Вось і ў нас, у Беларусі, з'явіўся музыкант, які працуе над новым прачытаннем класікі. Неакласічны альбом кампазітара і піяніста Міхаіла Оргіша, выпускніка Акадэміі музыкі, выйшаў у Японіі. Дарэчы, у музычных магазінах, дзе прадаюцца яго альбомы, паказваюць і кліпы музыканта.

Расказвае Дар'я Тарасава: Маючы вышэйшую музычную адукацыю, Міхаіл - класічны піяніст, вырашыў пакінуць звыклую монастылістыку і паспрабаваць сябе ў неакласіцы - гэта своеасаблівае пераасэнсаванне акадэмічнага жанру. Ён заняўся вывучэннем напісання музыкі на камп'ютары, а менавіта аранжыроўкай. Да гэтага на яго рахунку ўжо было некалькі паспяховых праектаў. У групе "Лермонт" пісаў песні і іграў на клавішных. У такім амплуа музыканту атрымалася трапіць у ратацыі на радыё. Пакінуўшы паспяховы праект, Міхаіл заняўся стварэннем неакласічнай музыкі. І як раз тут і набыў нечаканую славу. Менавіта ў краіне, у якой свая асаблівая культура.

На стварэнне альбома Міхаілу спатрэбілася тры месяцы. Напісаўшы некаторую колькасць неакласічнай музыкі, выклаў яе ў Інтэрнэт. Нічога не робячы для раскруткі сваёй творчасці, пачаў атрымліваць зваротную сувязь. Каментарыі і сотні праглядаў у сацсетках. На некаторыя з трэкаў ужо зняты відэакліпы.

Зараз кампазітар плануе гастролі па Японіі, а пакуль іграе на радзіме. Некалькі філарманічных канцэртаў было ў лістападзе, на іх музыкант выканаў трэкі, якія ўвайшлі ў пласцінку.

Дэбютны неакласічны альбом Міхаіла Оргіша - гэта 55 хвілін музыкі і 13 трэкаў. Дарэчы, адзін з кліпаў здымалі ў касцёле Святой Тройцы ў Мінску. Прадстаўнікі Японскага лэйбла былі прыемна здзіўленыя. Адзначыўшы, што такое відэа будзе цікава японскай аўдыторыі. Бо сёння неакласіка заваёўвае сэрцы людзей па ўсім свеце.