У Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адкрылася выстава арыгамі

1 марта 2013


 У праекце Сусвет папяровага ліста прынялі ўдзел мастакі з Расіі, Украіны і Турцыі.


Сусвет паперы ці што можна зрабіць з аднаго звычайнага ліста?! Выстава арыгамі прадстаўляе работы, зробленыя без адзінага надрэзу, без клею. Больш за 400 арыгамі і кожнае - твор мастацтва! Ад класічнага жураўліка, cамай простай формы арыгамі, да мудрагелістых модульных фігур. За вітрынамі і на выставачных тумбах - цэлыя тэматычныя калекцыі: расліны - папяровыя букеты. Жывелы - сабачыя двары і вялікая колькасць экзатычных скарпіенаў. Вобразы людзей і міфічных істот. Героі мультыкаў і кінафільмаў. І нават цэлыя архітэктурныя пабудовы выкананыя ў рэальных маштабах. Старажытнае мастацтва арыгамі, якое родам з Кітая, зараз перажывае бум папулярнасці. Ім займаюцца па ўсім свеце, ладзяць гурткі і змагаюцца на міжнародных алімпіядах. На Беларусі арыгамістаў пакуль адзінкі, але вынік іх працы відавочны.
За гэтай экспазіцыяй - дзесяцігоддзі падрыхтоўкі. На тое, каб зрабіць нават маленькую фігурку майстры трацяць каля месяца работы. Шмат часу ідзе і на пошук адпаведнай паперы - не кожная падыдзе. Але ў самыя розныя формы пад рукой арыгаміста пераўтвараецца і звычайная капірка, і ўпаковачны кардон.
Зрэшты, на выставе можна будзе не толькі сузіраць. У кутку залы будзе працаваць інтэрактыўная зона, дзе кожны зможа паспрабаваць сябе ў мастацтве арыгамі.