У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва пасяліліся ўсе героі мастака Ганны Балаш

11 января 2014

Казачныя лялечныя персанажы, карціны і мастацкія інсталяцыі працягваюць калядныя святы. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва пасяліліся ўсе героі мастака Ганны Балаш. Яна стварае казачныя гісторыі. У яе на ўсё свая мадэль.


Аб асабістай творчай Мадэлі Ані рэпартаж Ларысы Гулякевіч. Шматлікія навагоднія святы, якія працягваюцца трэці тыдзень і не думаюць завяршацца. Наперадзе стары Новы год, калядкі, Хрышчэнне. Таму ўсе мерапрыемствы з прысмакамі святаў і зімнім антуражам. На жаль, заснежаныя вуліцы і дрэвы толькі ў дэкарацыях. А ў беларускага мастака Ганны Балаш свая мадэль жыцця, святаў і творчасці.


Яе аўтарская выстава так і называецца Мадэль Ані. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва пасяліліся ўсе героі мастацтва і майстэрства Ганны Балаш: жывапіс, графіка, лялькі з фарфоравымі тварамі ў шыкоўных сукенках, вышыўка і ўсё, што вырабляе Ганна Балаш. У сваёй прафесіі яна 30 гадоў. Гэта яе асабісты свет і прастора.


Галоўнае - атмасфера. Экспазіцыя прапануе не проста мастацкія творы, а інсталяцыю з аб'ектаў. У гэтых чароўных ляльках і намаляваных героях пазнаецца сама Ганна Балаш. Такі своеасаблівы аўтограф. Яна стварае не лялек і карціны, яна стварае казачныя гісторыі, якія гледачы ці шчаслівыя ўладальнікі яе твораў раскрываюць для сябе самі.