У Музеі сучаснага мастацтва праходзіць выстава Сяргея Пілата

22 июля 2015

"Залатыя думкі" і "Фантазіі музыканта" - у працах Сяргея Пілата. У Музеі сучаснага мастацтва праходзіць выстава мастака, карціны якога знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Майстар выявіў сябе ў рэалізме, экспрэсіянізме, імпрэсіянізме, але наступным творчым крокам сталі абстракцыі. Жывапісец працуе ў Вілейцы, дзе і стварыў палотны апошніх дзесяці гадоў.

"Пасля дажджу" - карціна, напісаная спецыяльна для гэтай выставы. Цікавая і сама тэхніка нанясення алею. Праца над шэдэўрам можа доўжыцца ад месяца да года. Фарба накладваецца адна на адну па меры высыхання.