У музеі гісторыі беларускай літаратуры - экспазіцыя беларускіх касцюмаў

20 ноября 2019

Кашуля, спадніца, андарак і фартух - як дадатковы абярэг жаночага ўлоння. Праз жаночыя нацыянальныя касцюмы розных куткоў Беларусі экспазіцыя ў музеі гісторыі беларускай літаратуры знаёміць з самабытнасцю нашай спадчыны. Кожны рэгіён мае сваю гісторыю і непаўторную культуру. Выстава дае ўнікальную магчымасць убачыць усе дробязі, модныя аксэсуары, арнамент і фасоны дзявочых і жаночых нацыянальных строяў Кобрынскага, Бярэзінскага, Ляхавіцкага, Калінкавіцкага і Маларыцкага раёнаў Беларусі.

У дапаўненне экспазіцыі - маляваныя дываны і калекцыя рушнікоў, а таксама прадметы ткацтва, вырабы з саломы, гліны, лазы і бяросты.