У музеі БДУ ладзяць выставу "Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні"

10 марта 2016

Модніца з Гаваяў, туркменская нявеста і святочнае адзенне японскай імператрыцы. У музеі БДУ ладзяць выставу "Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні". У якасці мадэляў - звычайныя лялькі. Кожны аксесуар выраблены ўручную.

Адмысловую калекцыю, якую збіралі па ўсім свеце на працягу 15 гадоў, прапануюць саюз жанчын БДУ і Мінскі цэнтр японскай культуры.