У музеі архітэктуры і побыту Купалле адзначаюць па старадаўніх беларускіх традыцыях

6 июля 2019

Александрыя ў прадчуванні кульмінацыі свята. У самым разгары - гулянні ў музеі архітэктуры і побыту. Тут свята адзначаюць па старадаўніх беларускіх традыцыях. У праграме - варожбы, гульні, песні і танцы пад народныя інструменты. Падчас купальскага шэсця па аўтэнтычнай вёсцы можна не толькі пазнаёміцца з побытам вяскоўцаў, пачуць казкі і легенды, але і сустрэцца з міфічнымі героямі.

Купалле сёння адзначаюць па ўсёй краіне. У сталіцы папараць-кветку будуць шукаць у батанічным садзе і каля Чыжоўскага вадасховішча.