У Маскве адбыўся творчы вечар беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца

24 марта 2019

Яго жыццё як раман, а раманы як жыццё. Ён стаў першым беларускім аўтарам, які звярнуўся да жанру міліцэйскага дэтэктыва. У Маскве адбыўся творчы вечар беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца. Сустрэча сабрала не толькі прыхільнікаў яго кніг, але і тых, хто ў розны час быў калегам літаратара ў няпростай міліцэйскай службе, саратнікам па афганскай вайне, па дыпмісіі ў ААН і дэпутацкай дзейнасці. Таксама не адзін год Мікалай Чаргінец узначальваў Камісію Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.

Сёння на рахунку Мікалая Чаргінца больш як 50 кніг, якія перакладзеныя больш як на 15 моў свету. А таксама кінасцэнарыі і спектаклі. Дарэчы, за рознапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе яго імя было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса. А творы ўключаныя ў школьную праграму.