15 гадзін бесперапыннай працы, яркія вобразы і экстрэмальная харэаграфія. ЗЕНА зняла кліп на песню "Like it"

21 апреля 2019

Амаль 15 гадзін бесперапыннай працы, яркія вобразы і экстрэмальная харэаграфія. У Маскве адбыліся здымкі кліпа на песню "Like it". Менавіта з гэтай кампазіцыяй ЗЕНА прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2019". Пастаноўшчык кліпа і нумара - вядомы ва Украіне рэжысёр  Андрэй Цар. У 2009 ён ставіў харэаграфію да нумара спявачкі Лабады. ЗЕНА - адна з самых юных удзельніц конкурсу, ёй нядаўна споўнілася 16. Кліп будзе своеасаблівым кактэйлем, дзе харызма дзяўчыны спалучаецца з моладзевымі музычнымі і танцавальнымі плынямі.

На нацыянальным адборы ЗЕНА пакарыла прафесійнае журы. Спявачка набрала 69 з 70 балаў. У маі  яна прадставіць Беларусь у Ізраілі на конкурсе "Еўрабачанне". У першым паўфінале ЗЕНА  выступіць пад нумарам 8. Фінал адбудзецца ў Тэль-Авіве 18 мая.