У Маскве развіталіся з Мікалаем Карачанцавым

29 октября 2018
Жалобная цырымонія прайшла ў тэатры "Ленкам", дзе артыст за 40 гадоў сыграў больш за сто роляў. Ушанавалі памяць любімага акцёра родныя, блізкія, калегі і шматлікія прыхільнікі. Мікалай Карачанцаў памёр у мінулую пятніцу. Ён пайшоў з жыцця за дзень да свайго 74-годдзя.