У Маскве развітаюцца з Маркам Захаравым

1 Кастрычніка 2019

Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 10 раніцы на асноўнай сцэне тэатра "Ленкам" і прадоўжыцца каля 4 гадзін. Пасля гэтага знакамітага рэжысёра пахаваюць на Новадзявочых могілках. 

Марк Захараў узначаліў "Ленкам" у 1973 годзе, а да гэтага быў пастаноўшчыкам Маскоўскага тэатра сатыры. На яго рахунку каля паўсотні спектакляў. Ён таксама шырока вядомы сваімі фільмамі, сярод якіх "Звычайны цуд", "12 крэслаў", "Той самы Мюнхгаўзен" і "Формула кахання". Вядомы рэжысёр памёр ад паўторнага запалення лёгкіх у мінулую суботу на 86-ым годзе жыцця.