У Маскве развіталіся з Алегам Табаковым

15 марта 2018

У Маскоўскі мастацкі тэатр імя Чэхава прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Гэта і многія вядомыя акцёры, і прадстаўнікі ўлады і проста прыхільнікі таленту легендарнага артыста. Сцэна тэатра была запоўнена кветкамі і вянкамі. Пахаваюць акцёра на Новадзявочых могілках. 

Нагадаем, Алег Табакоў памёр 12 сакавіка на 83-м годзе жыцця. Артыст зняўся больш чым у сотні фільмаў, у тым ліку "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Чалавек з бульвара Капуцынаў" і "Сірата казанская".