У Маскве развіталіся з Іосіфам Кабзонам

2 сентября 2018

Самая смутная навіна тыдня - пра чалавека, які ўнёс, без перабольшання, вялізны ўклад ў савецкую, постсавецкую і сусветную культуру. Сёння на Вастракоўскіх могілках у Маскве развітваліся з народным артыстам СССР Іосіфам Кабзонам. Ён памёр ва ўзросце 80 гадоў.

"Пайшоў вялікі артыст, але яго майстэрства, талент і дзіўны голас будуць жыць у бессмяротнай музычнай спадчыне", - такія словы і спачування родным і блізкім Іосіфа Давыдавіча адрасаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Усесаюзная папулярнасць і любоў мільёнаў слухачоў дайшлі да Іосіфа Кабзона яшчэ ў 60-ых. Менавіта яго лірыка-драматычны барытон даў другое жыццё ваенна-патрыятычным песням, большасць з якіх асацыіруецца менавіта з гэтым артыстам. Сапраўды народны любімец сумяшчаў творчую дзейнасць з грамадскай і палітычнай. Не аднойчы першым прыходзіў на дапамогу ў гарачых і канфліктных месцах, а з сярэдзіны 90-ых стаў дэпутатам Дзярждумы Расіі.

Здароўе спевака прыкметна пагоршылася ў пачатку лета. Артыста шпіталізавалі ў адну з маскоўскіх клінік, і доўгі час ён знаходзіўся пад назіраннем урачоў. Іосіф Кабзон не раз прызнаваўся, як моцна любіць Беларусь, быў пастаянным госцем "Славянскага базару ў Віцебску" і даваў дзясяткі канцэртаў. Гастраляваў нават падчас цяжкай хваробы, дапамагаў тым, каму была патрэбная дапамога, адважна выказваўся па самых вострых пытаннях і часта гаварыў, што шчаслівы ўсім гэтым.