У Маскве адкрыўся фестываль "Спрадвечная Расія"

23 января 2015

Прапануем ракурсы, недаступныя чалавечаму воку. Наш уласны карэспандэнт у Маскве ўбачыў работы лепшых фотамастакоў на адкрыцці фестывалю "Спрадвечная Расія". Зрэшты, гэта той выпадак, калі лепей глядзець самому.

Адзін з самых вядомых мастакоў-блогераў Расіі Сяргей Доля паказвае свежыя работы. Толькі што ён вярнуўся з двухмесячнай экспедыцыі па ўсёй Расіі. На гэтых здымках ракурсы, раней непадуладныя чалавечаму зроку. Шэраг фатаграфій зроблены з квадракоптара, з паўкіламетровай вышыні.

Фестываль становіцца пастаянным, яго традыцыйныя патроны - Рускае геаграфічнае таварыства і Савет Федэрацыі. Тут лічаць, што прыгажосці краіны, нават самыя вядомыя, не грэх паказаць лішні раз і тым, хто па абавязку службы бачыць гэта пастаянна.

Тут няма канкурэнцыі майстроў мастацкага фота. Хутчэй сапернічаюць пейзажы з анімалізмам, поўнач з поўднем, а лета з зімой. І за кожнай кліматычнай зонай свае ўспаміны, а ў кожнага здымка свая гісторыя.

Адна з галоўных адметнасцяў фестывалю - выстава стагадовых фота бацькі рускай каляровай фатаграфіі Сяргея Пракудзіна-Горскага. Прыдворны фатограф праехаў усю Расійскую імперыю - ад Беларусі да Сібіры. І па гэтых здымках так проста ўбачыць адзінства прасторы і часу.