У Маскве адкрылася выстава ўнікальных фатаграфій вёскі Неглюбка Гомельскай вобласці

21 февраля 2020
Мясцовы фатограф Фёдар Кавалёў вёў фоталетапіс гэтай мясціны з 1920 па 1961 год. Героі здымкаў - рэальныя жыхары вёскі. Неглюбка вядома тым, што ў канцы ХVIII стагоддзя адсюль многія беларусы масава перасяляліся на Далёкі Усход для асваення новых тэрыторый. Вёска знакамітая і сваім народным ткацтвам. Па фатаграфіях дагэтуль можна вывучаць дэталі нацыянальнага беларускага касцюма.

Родную мову ў пасольстве Беларусі ў Маскве можна было чуць і ў выкананні артыстаў Тэатра беларускай драматургіі. Сатырычная камедыя "Мудрамер" узнімае тэму барацьбы з бюракратыяй, якая актуальная ў любы час.