У Маскве адкрылася выстава Наталлі Апіёк

8 октября 2019

Керамічная Ахматава, бронзавая Святая княгіня Вольга і каменны Кажамякін. У Маскве адкрылася выстава вядомай мастачкі Наталлі Апіёк. Нараджэнка Беларусі, ужо шмат гадоў працуе ў Расіі, таму не выпадкова сваю юбілейную выставу назвала "Скульптура. Вялікая малая радзіма". Яе манументальныя скульптурныя кампазіцыі ўпрыгожваюць сталіцы абедзвюх краін. Так у Доме Міласэрнасці  ў Мінску майстрам выкананы Паклонны крыж і серыя барэльефаў з малюнкамі значных цэркваў нашай краіны. Зараз аўтар працуе над бюстам героя Расіі, выхадца Беларусі, касманаўта Алега Навіцкага.

Бюст Алега Навіцкага Наталля Апіёк плануе падарыць пасольству Беларусі ў Маскве.