У Маскве адкрылася міжнародная кніжная выстава

8 сентября 2016

Францыск Скарына на мовах усіх народнасцяў Расіі. У Маскве адкрыўся літаратурны форум - міжнародная кніжная выстава. Сёлета ў ёй прымаюць удзел 37 краін. Беларускі павільён зрабіў стаўку на гісторыю сваёй краіны. Чытач мог пазнаёміцца з прыгажосцю беларускіх замкаў, вывучыць дэталі беларускага нацыянальнага строя, а таксама ўспомніць творчасць Уладзіміра Мулявіна. Асаблівая ўвага - тэме Вялікай Айчыннай. Кнігу "Мая вайна" з унікальнымі здымкамі фотакарэспандэнта газеты "Чырвонаармейская праўда" Васіля Аркашава падарылі ганароваму госцю і ўдзельніку выставы Генадзю Зюганаву.

Таксама перад 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, якое наша краіна будзе адзначаць у жніўні 2017 года, было паказана другое выданне кнігі "Францыск Скарына на мовах народаў свету".

Не забылі і пра самых маленькіх. Сумесны беларуска-расійскі праект праз малюнкі распавядзе юным чытачам пра гісторыю дзяржаўнага флага, герба і гімна дзвюх краін.