У Маскве наступілі "Беларускія сезоны"

1 июня 2016

На некалькі гадзін невялікі панадворак культурнага цэнтра пасольства Беларусі ператварыўся ва ўтульны кут, дзе майстрыцы правялі майстар-класы. Можна было прадэгуставаць нацыянальную беларускую кухню, а таксама станцаваць пад палымяныя рытмы ансамбля народнай музыкі "Бяседа"

"Беларускія сезоны" ў Маскве прадоўжацца спектаклем "Адвечная песня" Тэатра беларускай драматургіі. Маскоўскі глядач убачыць спектакль "Пясняр" драматычнага тэатра імя Горкага, прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна. Завершыцца акцыя 22 чэрвеня.