У Маладзечне завяршыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці “Арт-вакацыі”

15 апреля 2015

Сёння ў Маладзечне завяршыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці “Арт-вакацыі”. У ім прынялі ўдзел амаль 2 тысячы навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных устаноў адукацыі. На выніковы канцэрт у Маладзечна прыехалі паўтысячы ўдзельнікаў. Журы ацэньвала сцэнічнае майстэрства, фотаработы, камп’ютарную графіку. З раніцы ў Палацы культуры канкурсанты праводзілі майстар-класы і арганізавалі асобныя пляцоўкі для выступленняў.

Гала-канцэрт пройдзе таксама ў Маладзечне. Пераможцы ўсіх абласных этапаў збяруцца ў амфітэатры напрыканцы мая.