У Маладзечне ў гэтыя дні праходзіць выстава шкляных вырабаў

25 июля 2019

Фантазіі ў шкле! У Маладзечне ў гэтыя дні праходзіць выстава шкляных вырабаў мастакоў Пятра і Таццяны Арцёмавых. Доўгі час майстры працавалі на Барысаўскім крыштальным заводзе і там эксперыментавалі і з колерам, і з фактурамі празрыстага матэрыялу. Зараз у абласным краязнаўчым музеі выстаўлены дзвесце экспанатаў. Мастацкі вобраз кожнага перададзены за кошт формы, колеру, гранення і шліфавання. Прамысловыя распрацоўкі мастакоў Пятра і Таццяны Арцёмавых экспанаваліся ў Будапешце, Лондане, Парыжы, Нью-Дэлі. Пабачыць шкляныя кампазіцыі ў Маладзечне можна да канца месяца.