У Маладзечне прайшоў адборачны тур Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

12 февраля 2020
Лепшыя галасы да свята песні і паэзіі. У Маладзечне прайшоў абласны адборачны тур Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2020". На сцэне Палаца культуры 20 канкурсантаў з розных гарадоў Мінскай вобласці выконвалі па дзве песні на роднай мове і ад беларускіх аўтараў. Згодна з умовамі,   выступленне не павінна перавышаць тры хвіліны. Па выніках  3 лепшыя салісты з Мінскага абласнога каледжа мастацтваў і горада Маладзечна прадставяць вобласць у фінале фестывалю. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2020" адбудзецца ў чэрвені.