У Маладзечне далі старт найбуйнейшаму нацыянальнаму фестывалю беларускай песні і паэзіі

5 июня 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей форуму з адкрыццём. На сённяшні дзень гэта адзін з найбольш значных фестываляў, якія вызначаюць культурную прастору сучаснай Беларусі. Па традыцыі ў летні перыяд на тры фестывальныя дні сюды з'язджаюцца музычныя брэнды краіны. Нацыянальныя кампазітары, аўтары і, вядома, выканаўцы берагуць свае прэм'еры менавіта для гэтага свята. Толькі тут беларускія песні ўсіх часоў паўстаюць у самых арыгінальных і смелых аранжыроўках. Кульмінацыя і галоўная музычная інтрыга творчага форуму ўжо заўтра. "Конкурс маладых выканаўцаў" на прафесійную сцэну вывеў ні адно пакаленне зорак, такіх як Ларыса Грыбалёваа, Руслан Аляхно. А сёння горад ажыў з самой раніцы. На цэнтральнай плошчы разгарнуўся горад майстроў, а свае музычныя візітоўкі прапанавалі заслужаныя калектывы краіны. Сярод іх і ансамбль Белтэлерадыёкампаніі "Бяседа".

Музычны фестываль у Маладзечне мае больш як 20-гадовую традыцыю. З 2011 ён стаў штогадовым і сёння стартуе 15-ы юбілейны фестываль. Пра размах нацыянальнага свята песні і паэзіі сведчыць наяўнасць у яго ўласнай пляцоўкі - летняга амфітэатра, на сцэне якога ў гэтыя хвіліны праходзіць урачыстае адкрыццё фестывалю. Сёлета на свяце адбудуцца новыя творчыя праекты: канцэрты народнай музыкі, паэтычныя вечары.