У Маладзечанскім раёне арганізавалі фальклорны фэст

5 июня 2018

Прыбралі майскае кола і ўспомнілі старадаўнія абрады. У Маладзечанскім раёне арганізавалі фальклорны фэст. З пачаткам лета аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы" пачало Дні адкрытых дзвярэй у аграсядзібах краіны. Гэтымі днямі турысты змогуць бясплатна наведаць сядзібы і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў самабытных беларускіх мястэчках. Кожная аграсядзіба сустрэне гасцей спецыяльнай праграмай, гаспадары правядуць экскурсіі і прэзентацыі турыстычных маршрутаў.

У Мінскай вобласці - амаль 700 аграсядзіб. Яны прапаноўваюць адпачынак на любы густ - ад самабытных інтэрактыўных праграм да майстар-класаў па прыгатаванні страў нацыянальнай кухні.