У Магілёве ў самым разгары Залаты шлягер

9 октября 2013

Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё музычнага фестывалю запланавана толькі на заўтра, у горадзе ўжо на ўсю моц ідзе творчая праграма. Напярэдадні прайшоў канцэрт Музычны дождж з удзелам вядомых калектываў Магілёўскай вобласці. А сёння аматараў музыкі чакае канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джаза Восеньскае лісце.


Наперадзе ў аматараў залатых хітоў - песні ў выкананні Крысціны Арбакайтэ, Віктара Салтыкова, Вольгі Зарубінай, Юрыя Антонава і іншых зорак айчыннай і расійскай эстрады.