У Магілёве стартуе другі дзень праслухоўвання на талент-шоу Х-Factor

22 марта 2020
Каманда Белтэлерадыёкампаніі працуе ў Палацы культуры вобласці з 9 раніцы. У кіназале ўжо настроены гук і святло, да перадкастынгу гатовая і экспертная група. Акрамя прадзюсараў шоу,  у новым складзе журы фіналістка нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне 2020" КейСі і тэлевядучая і прадзюсар Ксенія Фаміч-Дзюкава. Бліжэй да апоўдня ўжо запоўнілі анкеты больш за тры дзясяткі удзельнікаў. Зараз яны настройваюцца на выступленне.

Напярэдадні на перадкастынгу праслухалі 86 вакалістаў з усіх куткоў  краіны

Сёння арганізатары чакаюць убачыць яшчэ больш талентаў. У Палац культуры вобласці можа прыйсці кожны і паказаць вакальныя здольнасці ва ўзросце ад 16 гадоў і старэйшыя. Зона рэгістрацыі завершыць сваю працу ў 6 вечара, праслухоўванне прадоўжыцца да 20:00. Наступны горад на кастынг-карце Х-Factor - Гомель.