У Магілёве стартавала Анімаёўка-2013

16 сентября 2013

У Магілёве стартаваў 16 міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў Анімаёўка-2013. У конкурснай праграме заяўлена каля 200 мультфільмаў з 27 краін свету. Акрамя паказаў запланаваныя выставы, майстар-класы і творчыя сустрэчы са знакамітымі артыстамі.


Расказвае Уладзімір Сёмкін: Сёлета адзіны ў сваім родзе фестываль мультфільмаў вырашылі пачаць з тэатралізаванага шэсця па цэнтральнай вуліцы Магілёва. Сімпатычная Шапакляк, якую складана назваць старой, Чабурашка і Кракадзіл Гена, Маша і Мядзведзь пад руку вядуць вядомых артыстаў. Анімаёўка-2013 пачалася.


З кожным годам фестываль становіцца ўсё больш аб'ёмным па колькасці ўдзельнікаў і шырэйшым па геаграфіі. На гэты раз у конкурснай праграме будзе паказана каля 200 мультфільмаў з 27 краін свету. Упершыню свае працы пакажуць мультыплікатары з Кубы і Чылі. А таксама гаспадары фествыалю магілёўская студыя Аловак.


Усе білеты былі прададзены ўжо за некалькі тыдняў да пачатку фестывалю. Але аб папулярнасці фестывалю гаворыць не толькі гэты факт. Анімаёўка самаакупная.


На гэты раз мультыплікацыйнае свята захопіць не толькі Магілёў, але і раённыя цэнтры вобласці. Улічваючы вопыт правядзення мінулых фестываляў, арганізатары пастараліся задаволіць інтарэсы любога гледача. І ўдзельніка.


Наперадзе яшчэ тры дні конкурсных паказаў, выстаў і майстар-класаў. Магілёў прадаўжае ўтрымліваць пазіцыю беларускай сталіцы мультыплікацыйных фільмаў.